Пра Янку Купалу, Якуба Коласа й Настачку Вольную
ilja_koneu
Ёсьць у мяне адна знаёмая, клічуць Настай, вучыцца на беларускай філялёгіі на філфаку. Робіць посты ў твітар з выявамі сваёй залікоўкі, дзе стаяць амаль толькі дзясяткі. 
Настачка - пацыент самы настаяшчы, кожнае імгненьне свайго жыцьця яна змагаецца за незалежную Беларусь, ганарыцца тым, як цудоўна яна ведае родную мову, літаратуру і гісторыю.
Сустрэў я сёньня яе на факультэце. Прыводжу наш зь ёй дыялёг:
- Вітаю, а чаго ты не была на беларускае літаратуры? 
- Ай, няма там нічога цікавага. Ніколі ня думала, што мне будзе не цікава хадзіць на беларускую літаратуру.
- Чаго так? 
- Выкладчык дрэнна выкладае.
- Ааа... А які перыяд разглядаеце?
- Памежжа ХVІІ-ХІХ стст. - ну Купала, Колас...
- Чакай. У якім годзе нарадзіўся Купала?
- Вой, я на лічбы ня памятаю. 18... 88! Ці не... Ці гэта Колас у восемдзясят восьмым нарадзіўся?..
- Эээ... Наста, Колас і Купала нарадзіліся ў адзін год - 1882.
- А, так, дакладна!
- А 1882 год - гэта якое стагодзьдзе?
- Дзевятнаццатае! Вой, ну пераблытала, мы вывучаем памежжа ХІХ-ХХ стст.

Жыве, курва, Беларусь :(

АМАП
ilja_koneu
Але здарылася такая гісторыя, пра якую немагчыма не напісаць.
Карацей, тыдзень таму стаяў я каля ўнівэрсаму "Цэнтральны" й паліў зь сябрамі. Каля ўваходу ў мэтро, як бывае, стаялі амапаўцы, шукаючы сабе ахвяру. Знайшлі ў выглядзе майго знаёмага. Паша - чалавек своеасаблівы, які сапраўды выглядае як "торч". Вось да яго й падышлі, запыталіся, пад чым ён зараз і ці ёсьць у яго што з сабой. Разам зь ім узялі й мяне, а таксама майго сябра Ільлю. Паставілі нас каля спуску на Кастрычніцкую, там, дзе тоўстая цётка звычайна гандлюе квіточкамі "супэрлато". Прымусілі вывернуць кішэні й заплечнікі, прыгаворваючы ўвесь час: "Ну давай, бл*, будь ты мужіком уже, да сознайся, отдай, что есть, да домой пойдёшь. Да будь же ты мужіком, бл*". Я хваляваўся не за тое, што ў мяне нешта могуць знайсьці, бо знайсьці яны нічога не маглі. Хваляваўся за тое, што могуць нешта падкінуць, а яшчэ больш - за тое, што ў мяне пад байкай была майка з выявай Пагоні й надпісам "Я люблю Беларусь". 
Вось такія справы. Праз хвілін 20 яны адчапіліся й адпусьцілі нас.
Беларусь - цудоўная краіна

Агляд навінаў
ilja_koneu
Я зноў пішу тут. 
Навошта? Усё роўна ніхто гэтага не чытае. 
За апошні час шмат чаго адбылося ў жыцьці. Я ледзь застаўся ва ўнівэры й цяпер зьўляюся студэнтам беларускае філялёгіі. Але гэта далёк ня самае галоўнае й значнае. Занадта многа за гэты час я страціў, згубіў. 
Апошнія падзеі прымусілі мяне больш нікому й ніколі ня верыць, не адкрываць душу, думкі й пачуцьці людзям, бо нават самыя блізкія могуць здрадзіць. 
Вельмі сумна прызнаць, але я зноўку пераканаўся ў тым, што свой шлях трэба прайсьці аднаму. 
Самота як стыль жыцьця й рок'н'рол у навушніках - чаму не? 

Кансэрватызм
ilja_koneu
Заўчора былі з бацькам у кнігарні. Выйшлі зь яе, а тата пытаецца, як я стаўлюся да электронных кніг. Я сказаў, што я ў гэтай сітуацыі кансэрватар, што люблю адчуваць кнігу ў руках, перагортваць старонкі й г.д. Стары мой назваў мяне дурным і пакрыўдзіўся. Чаго? Чаму? Я так і не зразумеў

(no subject)
ilja_koneu
ёўёўёў, вітаю ўсіх! Усіх... Ээээ... Ня думаю, што шмат народу будзе чытаць мой жж, але ўсё роўна буду прытрымлівацца ветлівасьці. Вось я зноў у жж. Пакуль нічога ціквага не адбываецца. Ёў

?

Log in

No account? Create an account